Мікалай Статкевіч: пачасьціліся дробныя правакацыі

2014 2014-07-28T09:29:56+0300 2014-07-28T09:29:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч падчас тэлефоннай размовы з жонкай паведаміў пра новыя дробныя правакацыі супроць яго ў магілёўскай турме.

Таксама Мікалай Статкевіч падзяліўся навіной пра турэмнае харчаваньне, перадае Марына Адамовіч.

«Першы раз за апошнія 4 ці колькі месяцаў раптам далі бігас. У іх лета заўсёды галоднае, нічога з вітамінаў не бывае, а тут раптам далі бігас. Для яго гэтак неяк паказальна».

Капуста, як мяркуе Мікалай Статкевіч, зь мінулага ўраджаю, і таму якасьць бігасу была ня лепшай. Увогуле ў магілёўскай турме, дзе сядзіць Мікалай Статкевіч, вязьні трывала адчуваюць недахоп вітамінаў.

А як Статкевіч перажывае цяперашнюю сьпякоту? Паводле Марыны Адамовіч, на сьпякоту ў камэры ён пакуль ня скардзіўся: «Ягоная камэра знаходзіцца пад дахам і збольшага там сапраўды сьпякотна. Але, магчыма таму, што камэра з паўночнага боку турмы, то яшчэ можна трываць. Горш тым, каму сонца ўвесь дзень сьвеціць у вакно. Але ўсё роўна цяжка».

Былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Статкевіч сваёй віны не прызнаў. Палітык тлумачыць перасьлед помстай за крытыку на адрас Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства