Палітвязень Ігар Аліневіч даслаў першы ліст з калёніі «Віцьба-3»

2014 2014-07-28T09:28:31+0300 2014-07-28T09:28:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Першы ліст з калёніі «Віцьба-3» прыйшоў бацькам ад палітвязьня Ігара Аліневіча. Апавядае бацька актывіста Ўладзімер Аліневіч.

«Так, сёньня ўвечары атрымаў ад яго першы ліст. Напісаў, што тыдзень правёў у карантыне, а цяпер ужо ў атрадзе. Новае месца, зразумела, што асвойваецца. Па экалёгіі адназначна лепш, але пра іншае нічога не напісаў. Відаць, замалы тэрмін пасьля карантыну. У любым выпадку перамена месца пасьля паловы тэрміну — добра для чалавека. Прыглядаецца. Напісаў, што тут заведзена гэтак, што раз на тры месяцы можна будзе званіць дамоў. Калі гэта будзе адносна яго выконвацца, будзе добра, бо ў наваполацкай калёніі за 4 гады атрымаў усяго, можа, 5 званкоў. Там з гэтым было вельмі складана, і асабліва нічога не тлумачылі. Казалі толькі, што няма тэхнічнай магчымасьці. Паглядзім, як тут будзе. Пакуль ён яшчэ ніводнага разу не званіў».

Палітвязень Ігар Аліневіч раней адбываў пакараньне ў наваполацкай калёніі, якая лічылася адной з самых небясьпечных паводле экалёгіі, пакольку месьцілася паміж нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі. У пачатку году было прынятае рашэньне гэтую калёнію закрыць і расфармаваць. У пачатку ліпеня Ігара Аліневіча перавялі ў калёнію Віцьба-3 пад Віцебскам.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Ён не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international