Бацька Васіля Парфянкова: Трымаюць у адзіночцы і не перадаюць лістоў

2014 2014-07-26T09:26:00+0300 2014-07-28T09:27:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

«Даслаў ён тыдзень таму ліст. Вось піша, што ад нас апошні ліст атрымаў ажно 30 красавіка. Значыць, лісты яму нашы не дастаўляюць. Потым, адправілі яму заказным лістом 5 траўня газэты. Паведаміў, што той заказны ліст таксама не атрымаў. Вось такія справы. Сядзіць у адзіночнай камэры, нікога ня бачыць. Вартаўнікі хай на 30 хвілін выведуць пагуляць у турэмны дворык, вось і ўсе кантакты са сьветам. Можна з глузду зьехаць! Хай гэта будзе на іх сумленьні».

Васіля Парфянкова трымаюць у калёніі ў Горках. Актывіст быў пакараны годам зьняволеньня за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду, які быў накладзены на яго пасьля вызваленьня ад арышту за Плошчу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства