Бярозаўскі райвыканкам у чарговы раз не дазволіў пікет

2014 2014-07-25T18:24:35+0300 2014-07-25T18:24:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suverenitet-deklaracija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч атрымалі адмову ў пікеце, які планаваўся 27 ліпеня. Мэтай пікету было нагадаць бярозаўчанам пра тое, што менавіта 27 ліпеня 24 гады таму была падпісана Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі, і гэтая дата адзначалася як Дзень незалежнасці. Актывісты таксама планавалі нагадаць бярозаўчанам пра размяшчэнне расійскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і існаванне ў краіне палітвязняў.

Прычына адмовы: не ў адзін дзень з заявай на пікет прынеслі дамовы з арганізацыямі, якія павінны абслугоўваць пікет - бальніцай і жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Праваабаронцы лічаць, што ўлады Бярозы абмяжоўваюць свабоду выказванняў грамадзян, якія не згодны з сённяшняй палітыкай дзяржавы.

За апошнія 17 гадоў бярозаўскія чыноўнікі ні разу не дазволілі дэмакратычнай грамадскасці правесці масавыя мерапрыемствы. Затое ў праўладных арганізацый праблем з гэтым няма, і нават аказваецца фінансавая дапамога.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international