Валянцін Стэфановіч: Мінск выбарачна запрашае дакладчыкаў ААН

2014 2014-07-25T09:32:28+0300 2014-07-25T09:32:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

У чацвер стала вядома, што Беларусь даслала запрашэнне дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што наша дзяржава і раней запрашала дакладчыкаў, але падыходзіла да іх вельмі выбарачна.

Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў Валянцін Стэфановіч.

Стэфановіч: "Яна, скажам так, дыферэнцыявана падыходзіла да запрашэння тэматычных ААНаўскіх дакладчыкаў. Напрыклад, па правах жанчын таксама ёсць спецдакладчык... А вось тэматычныя спецдакладчыкі па свабодзе мірных сходаў, па незаконных затрыманнях, па незалежнасці судовай сістэмы дагэтуль не запрашаюцца. Беларусь працягвае дэманстрацыю выбарачнага падыходу па супрацоўніцтве з ААНаўскімі структурамі".

Тым не менш Стэфановіч выказаў надзею, што ўсё ж давядзецца пабачыць у Беларусі дакладчыкаў ААН па палітычных і грамадзянскіх правах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international