viasna on patreon

Электронную паштовую скрыню віцебскага лекара Ігара Пастнова ўзламалі невядомыя

2014 2014-07-25T00:47:46+0300 2014-07-25T00:47:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pastnou-igar-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў, доктар з Віцебску

Ігар Пастноў, доктар з Віцебску

У выніку знікла перапіска за апошнія чатыры месяцы. Пазней “дабразычлівец” напісаў дзіўны ліст, які хутчэй меў на мэце запалохаць урача.

Атака на паштовую адрэсу Ігара Пастнова адбылася 9 ліпеня. Прыйшоўшы з працы і ўключыўшы кампутар, ён атрымаў паведамленне пра тое, што пароль ягонага акаўнта ў Google быў зменены. Каманда паштовага сэрвісу папярэдзіла карыстальніка, што хутчэй за ўсё акаўнт быў узламаны, і прапанавала зноўку змяніць пароль.

Калі Ігар Пастноў зноўку атрымаў кантроль, высветлілася, што знікла ўся перапіска. Сам “лекар-праўдаруб”, які стаў вядомы крытыкай мясцовага медычнага начальства, за што паспытаў на сябе захады карнай псіхіятрыі, лічыць, што нагодай для ўзлому магла стаць новая акцыя, якую ён не так даўно распачаў на рэгіянальным віцебскім сайце “Свабодны рэгіён” (http://freeregion.info/).

“Сэнс у тым, - тлумачыць Пастноў, - што мной праз Фэйсбук і інтэрнет-сайт быў абвешчаны заклік дасылаць на маю паштовую скрыню фотаздымкі і сведчанні пра безгаспадарчасць і парушэнні ў сферы медыцыны на Віцебшчыне”. У выніку, сцвярджае ён, людзі насамрэч актыўна сталі дасылаць фатаздымкі бальнічных палат, дзіцячых аддзяленняў, сведчанні пра збітых у міліцыі сваякоў і г.д. Частка гэтых матэрыялаў, што не паспела трапіць на старонкі інтэрнет-выдання, знікла.

Акрамя таго, 14 ліпеня Ігар Пастноў атрымаў дзіўны ліст за подпісам “письмо от тайного друга” з электроннай адрэсы “отставной генерал <otst.general@yandex.ru>”. Тэкст ліста ўтрымліваў наступную інфармацыю:

“Игорь  Алексеевич ! Будьте осторожны! Не ешьте и не пейте где попалои не оставляйте еду и посуду на работе без присмотра! Вы нам всемочень нужны. Народ на Вас надеется.
Высылаю Вам поучительные статьи из газет”.

Далей прыводзіліся каля дзясятка артыкулаў з розных выданняў, што тычыліся смерці Валерыі Навадворскай, Юрыя Шчыкачыхіна, Аляксандра Літвіненкі, Вячаслава Чарнавола.

Ігар Пастноў дапускае, што мэтай ліста магла быць спроба застрашыць яго, каб ён спыніў сваю дзейнасць. “Аднак я не запалоханы, спакойна стаўлюся да гэтага ліста, ігнарую яго і буду працягваць рабіць тое, чым займаюся,” – сказаў Ігар Пастноў . У праваахоўныя органы Ігар Пастноў пакуль не мае намеру звяртацца, бо лічыць гэта бессэнсоўным.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства