Чарговы нумар бюлетэня “Брэсцкае права” з’явіўся ў Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах

2014 2014-07-24T23:31:35+0300 2014-07-24T23:31:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bresckaje-prava-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары гэтых раёнаў з задавальненнем азнаёміліся з новым выданнем. Бюлетэнь “Брэсцкае права” дапаможа грамадзянам атрымаць адказы на юрыдычныя пытанні. Па словах сябра БХК Валянціна Лазарэнкава, ужо шмат пытанняў паступіла ад чытачоў “Брэсцкага права” па лініі ЖКГ. Гэта асабліва балючая тэма для насельніцтва, калі дабіцца справядлівасці проста немагчыма, калі не ведаеш законаў. Жыхарам Бярозаўскага раёна, якія да гэтага часу змагаюцца за змяншэнне радыуса каля дзяржаўнай свінафермы, дзе можна ўтрыміваць свіней, таксама  “Брэсцкае права” дасць адказы, кажа Валянцін Лазарэнкаў.

Бюлетэнь скіраваны на паляпшэнне сітуацыі ў беларускім грамадстве наконт ведання і абароны сваіх правоў, кажа Валянцін Лазарэнкаў. Заснавальнік выдання -- Беларускі Хельсінскі камітэт, адказны за выпуск бюлетэня -- Ігар Маслоўскі. “Брэсцка права” выходзіць раз у месяц накладам 299 асобнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international