Магілёўцы просяць замяніць расійскія каналы на ўкраінскія і казахстанскія

2014 2014-07-24T14:18:05+0300 2014-07-24T14:18:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На іх думку, на тэлеканалах “РТР”, “АНТ” і “НТВ” ідзе распальванне нацыянальнай варожасці. Адпаведныя лісты кіраўнікі магілёўскіх аддзяленняў Свабоднага прафсаюза Беларускага (Юрый Новікаў), Свабоднага прафсаюза металістаў (Юрый Дарашэнка), Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці РЭП (Аляксей Яўгенаў) і “Фонда імя Льва Сапегі” (Уладзімір Шанцаў) накіравалі Міністру сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусі Сяргею Папкову, старшыні “Белтэлерадыёкампаніі” Генадзю Давыдзьку і Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Аляксандру Канюку.

У лісце адзначаецца, што з васьмі каналаў, якія даступны магілёўцам, - тры расійскія, якія акрамя сваіх серыялаў з нізкім культурным узроўнем пачалі падаваць хлуслівую інфармацыю датычна падзеяў ва Украіне. Расія пачала весці інфармацыйную вайну супраць брацкага для беларусаў народа Украіны.

Беларусы не абаронены ад хлусні, якая ім падаецца праз расійскія тэлеканалы, і вераць усяму, што там паказваюць і распавядаюць. У выніку падобнай прапаганды ў беларускім грамадстве ўзнікае супярэчанне, якое далей можа прывесці да гвалтоўных дзеянняў.

Вельмі негатыўны ўплыў інфармацыя з расійскіх тэлеканалаў робіць на моладзь, дзе замест патрыятычнага выхавання прывіваюцца інстынкты сепаратызма і здрады Радзіме.

Ініцыятары адкрытага пісьма заяўляюць, што інфармацыя на расійскіх тэлеканалах напрамую супярэчыць беларускаму заканадаўству, у прыватнасці п.1.3 арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №427-3 “Аб СМІ”, які гучыць наступным чынам: “У СМІ забаронена распаўсюджваць інфармацыю, якая накіравана на прапаганду вайны, гвалту, жорсткасці, экстрэмізму альбо заклікаў да такой дзейнасці”.

Аўтары ліста таксама звяртаюць увагу на тое, што некаторыя расійскія тэлеперадачы падпадаюць пад дзеянне арт.130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці і розні”.

Трэба адзанчыць, што дадзены зварот магілёўскія дэмакраты падрыхтавалі ў межах кампаніі “Грамадскі кантроль”, якая днямі стартавала ў Магілёве, і ставіць за мэту здзяйсняць грамадскі кантроль за дзейнасцю як мясцовай, так і нацыянальнай улады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international