Гродна: імклівы разгляд касацыйнай скаргі

2014 2014-07-24T14:13:05+0300 2014-07-24T14:13:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Сёння ў Гродзенскім  абласным судзе разглядалася скарга журналіста  Беларускага Радыё Рацыя Андрэя Мялешкі на рашэнне Кастрычніцкага раённага суда Гродна, які прызнаў яго вінаватым ў вырабе інфармацыйнай прадукцыі без акрэдытацыі для замежнага СМІ.

Суд прайшоў ў імклівым рэжыме. Усяго дзесяць  хвілін спатрэбілася суддзі Аляксею Цвяткову, каб разгледець ўсе тонкасці і нюансы справы і не задаволіць скаргу Андрэя Мялешкі. Суддзя задаў толькі некалькі пытанняў і пакінуў рашэнне першай судовай інстанцыі ў сіле.

Андрэй Мялешка  не збіраецца здавацца і будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.

Не адбылося і  без маленькага скандалу. На самым  пачатку дзяжурны супрацоўнік  міліцыі не пускаў у судовую  залу гродзенскага праваабаронцу  Віктара Сазонава. Свае дзеянні  ён тлумачыў тым, што ў яго ёсць загад не пускаць нікога, акрамя удзельнікаў працэсу. Таксама ён сцвярджаў, што ў зале няма месца. Пасля таго, як выйшаў Андрэй Мялешка і абвесціў, што зала пустая, а Віктар Сазонаў настойваў на ўзгадненні такіх дзянняў міліцыі з сакратарыятам, міліцыянт некуды затэлефанаваў, яшчэ раз перапытаў прозвішча праваабаронцы і зноў падцвердзіў, што таму на суд патрапіць нельга. І толькі рашэннем суддзі пасля патрабавання Андрэя Мялешкі праваабаронца патрапіў на гэты працэс, які скончыўся так імкліва.

Нагадаем, што гродзенскі  журналіст Беларускага Радыё  Рацыя Андрэй Мялешка быў абвінавачаны  ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай  прадукцыі і аштрафаваны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international