Круглянскі супрацоўнік міліцыі ў чарговы раз выказала “своеасаблівае” стаўленне да былых асуджаных

2014 2014-07-24T14:07:17+0300 2014-07-24T14:07:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старэйшы інспектар крымінальна-выхаваўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Таццяна Падаляк у артыкуле ў раённай газеце “Сельскае жыццё” (№56 ад 23 ліпеня 2014 года) у чарговы раз выказала вельмі своеасаблівае стаўленне да былых асуджаных, якім яна абавязана дапамагаць па службоваму абавязку.

Згодна меркавання Таццяны Адольфаўны, “судзімыя асобы – гэта найбольш грамадска небяспечная катэгорыя правапарушальнікаў, для якіх характэрна псіхалогія супрацьпраўных паводзін. Ім уласцівыя адмоўныя адносіны да працы, злоўжыванні спіртовымі напоямі. Некаторыя схільны да здзяйснення новых злачынстваў. Хочацца, але не атрымліваецца верыць у выпраўленне паводзін такіх грамадзян”.

Супрацоўнік міліцыі Таццяна Падаляк, якая, згодна сваёй пасады, павіннна якраз і займацца тым, каб аказваць дапамогу былым асуджаным у іх сацыяльнай адаптацыі да нармальнага жыцця, пошуку працы і прафілактыцы правапарушэнняў у іх асяроддзі, на жаль, адназначна запісвае ўсіх без выключэння былых асуджаных у правапарушальнікі з дрэннымі маральнымі якасцямі.

Застаецца нагадаць, што ў лютым 2012 года старэйшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Т. Падаляк у раённай газеце “Сельскае жыццё” выказалася за тое, каб усе правапарушальнікі, якія адбываюць пакаранне, былі пазбаўлены ўсялякіх шансаў на датэрміновая вызваленне.

Пазней у студзені 2013 года Таццяна Адольфаўна зноў выказала сваё стаўленне да былых асуджаных: “Галоўнае, на мой погляд, гэта пастаянны кантроль. Бо тыя, хто вярнуўся з месцаў не гэтак аддаленых, мала прыстасаваныя да жыцця ў грамадстве. Як правіла, гэтыя людзі ўтойлівыя, хлуслівыя. Аднак мы робім усё, каб вярнуць іх у соцыўм. І гэта праца апраўдвае сябе”.

Па выніках працы праваахоўных органаў за 2011 год маёр міліцыі Таццяна Адольфаўна Падаляк была прызнаная лепшым інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі ў нашай краіне. Таксама Таццяна Адольфаўна неаднаразова ўваходзіла ў лік лепшых інспектараў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Магілёўскай вобласці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international