Брэст: невыкананне працы прызналі, але выплочваць грошы адмаўляюцца

2014 2014-07-23T20:19:20+0300 2014-07-23T20:19:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zes-zkh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЖыхарымікрараёнаПаўднёвыдамаглісяадкамунальнікаўпрыборкіпад'ездаўусваімдоме. Такія вынікі дала калектыўная скарга ў мясцовыя органы ўлады на сістэматычнае невыкананне сваіх абавязкаў камунальнымі службамі горада Брэста. Аднак вяртаць грошы камунальнікі адмаўляюцца.

Збор подпісаў пад скаргай быў арганізаваны актывістамі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, якім жыхары мікрараёна Паўднёвы паведамілі, што пастаянна аплочваюць тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, аднак прыборка пад'ездаў не адбываецца.

Як паведміў актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі, пасля атрымання скаргі была створаная камісія, якая пацвердзіла слушнасць заўваг жыхароў. У адказе Брэсцкага гарадскога прадпрыемства ЖКГ адзначаецца, што прыборка пад’ездаў рабілася ўсяго два разы на месяц, што не адпаваядае нарматыўным дакументам. Пры гэтым вярнуць людзям грошы за аказаныя паслугі камунальнікі адмовіліся “ў сувязі з адсутнасцю прэтэнзійных актаў за мінулы перыяд”.

Яшчэ больш парадаксальным выглядае факт, калі гарадское прадпрыемства ЖХГ прызнае невыкананне сваіх абавязкаў і спасылаецца пры гэтым на тое, што ў Брэсце даўно склалася практыка, калі жыхары самастойна прыбіраюць свае пад’езды. Ты не менш, камісіяй выдадзена прадпісанне “у далейшым згаданую паслугу прадастаўляць у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі, а кантроль ўскласці на майстра ЖЭС”. Жыхары дома ўжо пацвердзілі, што прыборка пад'ездаў пачала рабіцца рэгулярна.

Па словах Ігара Маслоўскага, у адказе гарадскіх камунуальных службаў пазначана, што прыборка павінна быць два разы на тыдзень. Аднак згодна з пастановай Міністэрства ЖКГ ад 03.12.2010 № 25 “Аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да якасці асноўных жыллёва-камунальных паслуг”,сухая прыборка пад'езда павінна праводзіцца штодня, а вільготная - 1 раз у тыдзень. “У бліжэйшы час мы абскардзім адказ гарадскога прадпрыемства ЖКГ і будзем дамагацца аказання паўнавартаснай паслугі, згодна з нарматыўнымі дакументамі,” - дадаў Маслоўскі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international