Канстытуцыйны суд узяўся за вывучэнне прабелаў у моўным заканадаўстве

2014 2014-07-23T10:17:50+0300 2014-07-23T10:17:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyjny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вывучэннем прабелаў у моўным заканадаўстве зоймецца Канстытуцыйны суд. Пра гэта паведамляе салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў.

На свой зварот у судовую інстанцыю грамадскі дзеяч атрымаў першую рэакцыю:

- Начальнік Сакратарыяту Канстытуцыйнага суда спадар Каравай паведаміў, што выкладзеныя мной і іншымі салігорцамі пытанні аб устраненні ў моўных нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці ўжо вывучаюцца ў Канстытуцыйным судзе. Аб выніках вывучэння паабяцалі паведаміць дадаткова, - кажа Аляксей Валабуеў.

Праваабаронца нагадвае, што раней грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасці звяртацца ў Канстытуцыйны суд наўпрост. Апошнія змены ў заканадаўстве далі такую мажлівасць у пэўных пытаннях. Першым такім пытаннем салігорцаў стала абарона беларускай мовы ад дыскрымінацыі, ініцыяваная вядомым праваабаронцам, юрыдычным экспертам Беларускага Хельсінскага Камітэту Гары Паганяйлам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international