Суд не стаў разглядаць скаргу Юрыя Рубцова на дзеянні міліцыянераў і ЦІП

2014 2014-07-22T14:06:57+0300 2014-07-22T14:07:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_sud_2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Гомельскі грамадскі актывіст Юрый Рубцоў атрымаў па пошце пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска на сваю скаргу. У заяве актывіст прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеянні міліцыянераў, якія 26 красавіка забралі ў яго майку і затым прывезлі ў суд аголеным да пояса, а таксама абавязаць праваахоўнікаў вярнуць яму майку з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь!» і «Арытшуйце мяне! Падстава? Я супраць Лукашэнкі». Таксама заяўнік прасіў суд ануляваць рахунак за ежу, які яму выставіў ЦІП на Акрэсціна – 1,65 мільёна рублёў, бо актывіст трымаў галадоўку. «У першы ж дзень у ІЧУ я падаў на імя начальніка заяву аб аб'яўленні галадоўкі, ежу я не прымаў да заканчэння тэрміну арышту, адпаведна, прад'яўленне мне да выплаты рахунку я расцэньваю як здзек з боку супрацоўнікаў міліцыі», - напісаў у скарзе Юрый Рубцоў.

Нагадаем, актывіста затрымалі ў Мінску 26 красавіка, на акцыі «Чарнобыльскі шлях». Суд пакараў яго арыштам тэрмінам на 25 сутак, на працягу якіх актывіст трымаў галадоўку. Па вяртанні дахаты ў Гомель яго зноў затрымала міліцыя, і яшчэ 5 сутак Юрый Рубцоў прасядзеў у гомельскім ІЧУ, таксама галадаўшы. Пасля вызвалення актывіст трапіў у лякарню, бо знаходзіўся ў цяжкім стане.

Адстойваючы свае правы, раней актывіст звяртаўся да начальніка сталічнага ЦІП з-за выстаўленага кошту за харчаванне. «Вы былі забяспечаны харчаваннем, дастаткова для падтрымання здароўя і сіл па нормах, якiя вызначаюцца урадам Беларусі», - толькі і адказаў начальнік ЦІП.

У адказе з суда Маскоўскага раёна Мінска гаворыцца, што «дадзеная спрэчка не падведамная суду, у сувязі з чым заяўніку варта адмовіць ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з адсутнасцю права на зварот у суд».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international