“Падпішы сэрцам”: Грамадзянская супольнасць заяўляе пра сваю адказнасць і чакае яе ад ураду

2014 2014-07-21T13:50:05+0300 2014-07-21T13:50:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ofis_pa_pravah_invalidau-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскасць актыўна адгукнулася на заклік Офіса па правах людзей з інваліднасцю падпісаць Мемарандум аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў у межах кампаніі «Падпішы сэрцам».
Чаму важна падпісаць Мемарандум - разважаюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.


Старшыня Lawtrend: “Мемарандум – грамадзянская пазіцыя”

“Канвенцыя па правах інвалідаў, на мой погляд, мусіла быць падпісаная Беларуссю ўжо даўно”, – кажа юрыст і праваабаронца, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова.  

На яе думку, калі дзяржава не робіць дастаткова для гуманізацыі сферы правоў людзей з інваліднасцю, для павышэння стандартаў і наяўнасці магчымасцяў разгляду спрэчак у судзе, то “грамадскія арганізацыі, грамадскі сектар і грамадзяне мусяць выказаць стаўленне да гэтага. Мемарандум, на мой погляд, – гэта менавіта грамадзянская пазіцыя. Мы са свайго боку гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за павышэнне стандартаў і патрабуем гэта ад беларускай дзяржавы”.

Асноўны матыў падпісання Мемарандума арганізацыяй таксама – паказаць сваю прыхільнасць да мэтаў Канвенцыі.

"Мы - праваабарончая арганізацыя, якая займаецца правамі чалавека і якая актыўна выкарыстоўвае міжнародны механізм іх абароны, – кажа Алена. – Мы канстатуем: па цэлым блоку сацыяльных і сацыяльна-палітычных пытанняў прагрэс у краінах пост-савецкай прасторы не мог бы быць дасягнуты, калі б краіны не з’яўляліся ўдзельніцамі міжнародных пагадненняў".

На думку прадстаўніка Lawtrend, амаль ні па адной справе, якія тычацца дыскрымінацыі ў адносінах людей з інваліднасцю, беларуская судовая сістэма не заняла зразумелую пазіцыю. Панятак дыскрымінацыі надзвычай цяжка працуе ў беларускай судовай сістэме. Пры такой сітуацыі можа з’явіцца шмат зваротаў у міжнародны орган, але, з іншага боку, менавіта гэта можа запавольваць падпісанне Беларуссю Канвенцыі:

“Урад разумее, што ў нейкі момант нам давядзецца быць больш адкрытымі і адказнымі. Тады ўжо міжнародная супольнасць будзе даводзіць да Беларусі патрабаванні свае патрабаванні”.

Прадстаўнік арганізацыі “Дзеці. Аутызм. Бацькі”: “Усім важна мець аднолькавыя правы”

"Падпісанне Мемарандума – гэта, у першую чаргу, знак стаўлення да сітуацыі, у якой знаходзяцца ўсе людзі з інваліднасцю Беларусі, – кажа кіраўнік міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “Дзеці. Аўтызм. Бацькі” Таццяна Якаўлева. – Мы хочам зразумелых і, урэшце, рэальна дзейсных заканадаўчых крокаў ад урада. Мы жадаем быць годнай часткай цывілізаванага свету".

Суразмоўца лічыць, што на выбудоўванне сістэмы новых сацыяльных стасункаў спатрэбіцца нямала часу, але ў краіне ёсць шанец ісці ў патрэбным кірунку.

"З’явяцца большыя магчымасці ўзаемадзеяння з дзяржструктурамі. Сёння сітуацыю мы ацэньваем як сітуацыю агульнай псіхалагічнай трансфармацыі сацыяльнай свядомасці, таму чакаем новых магчымасцяў", – так Таццяна ацэньвае вынікі магчымага падпісання Канвенцыі.

Таццяна Якаўлева напрамую кантактуе з мэтавай аўдыторыяй Канвенцыі і адзначае праблематычнасць сітуацыі:

“Цяжка жыць з дыягназам “аўтызм”: тут і непрыняцце грамадствам, і магчымасць навучання нароўне з іншымі ад дзіцячага садка да вну, пытанні працаўладкавання і самастойнага пражывання, рэальнай сацыяльнай падтрымкі з улікам індывідуальных патрэбаў. І зноў мы кажам аб праве быць нароўных з іншымі грамадзянамі”.

Беларуская, як і міжнародная супольнасць, не мае іншых прававых варыянтаў: нам неабходна пачынаць рабіць граматныя і мэтанакіраваныя крокі, цягнуцца за краінамі, якія ўжо падпісалі Канвенцыю, подсумоўвае прадстаўнік НДА.

 

У жадаючых далучыцца да Мемарандуму, можна падпісаць яго асабіста  ці арганізацыяй

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international