Маніторынг: студэнтам раяць адмаўляцца ад дзейнасьці у грамадзкіх арганізацыях

2014 2014-07-21T08:32:15+0300 2014-07-21T08:43:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy_studentau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі ўзмацніўся ціск на студэнтаў за ўдзел у дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, паведамляюць каардынатары маніторынгу парушэньня правоў і акадэмічных свабодаў студэнтаў, які праводзіўся “Студэнцкай радай” у рамках дзейнасьці Грамадзкага Балёнскага камітэту.

Каардынатарка юрыдычнай кансультацыі Моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнцкая рада” Марына Штрахава ў інтэрвію Радыё Свабода распавяла, што падчас маніторынгу фіксаваліся выпадкі, калі дэканы ці іншыя прадстаўнікі адміністрацыі ВНУ праводзілі са студэнтамі індывідуальныя гутаркі пра тое, што дзейнічаць у арганізацыях грамадзянскай супольнасьці непажадана. Раілі адмовіцца ад такой дзейнасьці, заклікалі задумацца пра магчымыя нядобрыя наступствы.

“Прычым такія паведамленьні паступаюць не ад актывістаў, а ад простых студэнтаў, якія некалькі разоў бралі ўдзел у мерапрыемствах якой-небудзь арганізацыі ці хоць бы ўступілі ў суполку арганізацыі „Ўкантакце“. Раней такога намі не фіксавалася. Раней мог быць ціск на актывістаў, якія публічна і адкрыта вядуць сваю дзейнасьць, але звычайных людзей, тым больш проста за ўдзел у мерапрыемствах, ніколі не чапалі. Гэты маніторынг зафіксаваў іншую сытуацыю. Атрымліваецца, што зараз людзей чапаюць хоць бы за нейкую сувязь з грамадзкімі арганізацыямі”, — кажа Марына Штрахава.

Між тым, падчас падобных індывідуальных гутарак прадстаўнікі адміністрацыі ВНУ наўпрост не пагражаюць студэнтам ні адлічэньнем, ні якімісьці дысцыплінарнымі спагнаньнямі.

“Але сам факт таго, што са студэнтамі размаўляюць з прычыны іх грамадзкай дзейнасьці, — на наш погляд, гэта ўжо парушэньне права на свабоду асацыяцыяў”, — падкрэсьлівае Штрахава.

Цалкам дакумэнт маніторынгу парушэньняў акадэмічных свабодаў студэнтаў за студзень-травень 2014 году можна паглядзець ніжэй.

 

Асамблея НДА

 

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international