Палітвязьня Ігара Аліневіча перавялі ў калёнію Віцьба-3

2014 2014-07-21T08:13:59+0300 2014-07-21T08:13:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ihar-alinevicz.jpg
Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітвязьня Ігара Аліневіча перавяліў калёнію Віцьба-3, дзе раней адбываў пакараньне былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін.

Бацька палітвязьня Ігара Аліневіча Ўладзімер Аліневіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ягонага сына перавялі з наваполацкай калёніі ў калёнію Віцьба-3, якая знаходзіцца непадалёк ад Віцебску.

«Мы атрымалі афіцыйнае паведамленьне, што ён знаходзіцца ў калёніі Віцьба-3. Яго туды прызначыў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. І гэта ўсё. Ад яго пакуль адтуль лістоў не было. Што і як — дакладна ня ведаем. Хутчэй за ўсё, патрапіў у карантын і таму пакуль ад яго нічога няма», — сказаў Уладзімер Аліневіч.

У калёніі Віцьба-3 пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году адбываў пакараньне былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін. Спадар Казулін сказаў, што яму вядома пра новае будаўніцтва ў калёніі, таму ўмовы ў ёй цяпер могуць быць лепшыя за часы, як ён там быў.

«Што такое калёнія? У ёй галоўнае не ўмовы, а стаўленьне ахоўнікаў і адміністрацыі, адносіны да вязьняў. А ўмовы там могуць быць ня самыя кепскія», — мяркуе Аляксандр Казулін.

Пра адміністрацыю Віцьбы-3 былы палітвязень нічога не ўзяўся казаць, спаслаўшыся на тое, што там зьмяніўся начальнік.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international