Беларускага анархіста дэпартуюць з Расеі

2014 2014-07-21T08:11:48+0300 2014-07-21T08:11:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granica.jpg

Суд Белгарада пастанавіў аштрафаваць беларускага анархістаДзмітрыя Рэзановіча на 15 тысяч расейскіх рублёў і дэпартаваць у Беларусь, паведамляе сайт беларускага анархісцкага руху.

Дваццацічатырохгадовы жыхар Гомеля Дзмітрый Разановіч, удзельнік кіеўскага Майдана, быў затрыманы ўночы 14 сакавіка пры спробе перасекчы ўкраінска-расейскую мяжу з чужым пашпартам. Ён ехаў з Кіева ў Курск да сваякоў праз Маскву па пашпарце брата. Расейскія памежнікі перадалі Рэзановіча прадстаўнікам ФСБ. Чакалася, што пасля атрымання з Беларусі дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу, Рэзановіч будзе дэпартаваны на Радзіму, але гэтага не адбылося.

Праваабаронцы са спасылкай на свае крыніцы паведамлялі, што ўпраўленне ФСБ па Курскай вобласці нібыта абвінавачвае беларускага анархіста не толькі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, але і ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Паводле інфармацыі анархісцкага сайта, суд над Рэзановічам адбыўся яшчэ 3 ліпеня, аднак пра яго дэпартацыю ў Беларусь нічога не паведамляецца. Невядома таксама, на які тэрмін гомельскаму анархісту забаронены ўезд у Расею.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international