Жодзінскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў

2014 2014-07-21T07:58:31+0300 2014-07-21T07:58:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapicki-69.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі

Заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных зьняволеных у Жодзінскі гарвыканкам падалі праваабаронцы Сьвятлана Лапіцкая й Аляксей Лапіцкі.
У заяўцы яны просяць даць дазвол на правядзенне пікету 4 жніўня ў цэнтры горада, ля ўваходу ў Гарадзкі парк культуры й адпачынку насупраць крамы Эўрасеткі, з 16-00 да 17-30.

Падчас пікету праваабаронцы плянуюць прыцягнуць увагу грамадзянаў да праблемы наяўнасьці палітвязьняў у краіне, распаўсюджваючы адпаведныя выданьні й матэрыялы. Мэты пікетаваньня – патрабаваньне вызваленьня Міколы Статкевіча й іншых беларускіх палітычных зьняволеных, а таксама выказваньне салідарнасьці з Украінай і супраць расейскай вайсковай інтэрвэнцыі. Нагадаем, 26 траўня 2011 годубылы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікола Статкевіч пасьля разгону сілавікамі грамадзянскага пратэсту на Плошчы супраць фальсыфікацыі выбараў у 2010 годзе быў арыштаваны й асуджаны да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

P/S
4 жніўня 2011 года быў арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Палітвязень правёў за кратамі амаль тры гады: 21 чэрвеня 2014 года ён быў вызвалены па амністыі. Цяпер Алесь Бяляцкі на волі, а дзень 4 жніўня адзначаецца грамадзкасьцю як Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

 

by.prava-by.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international