Брэст: мерапрыемства, з прычыны якога забаранілі пікет, скончылася датэрмінова

2014 2014-07-19T20:34:49+0300 2014-07-19T20:34:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ludmila-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Дзенісенка

Людміла Дзенісенка

У гэтым перканаліся актывісты гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія наведалі парк воінаў-інтэрнацыяналістаў – адно з двух месцаў у Брэсце, дзе мясцовыя ўлады дазваляюць ладзіць масавыя мерапрыемствы.

Як нагадала кіраўнік брэсцкай арганізацыі партыі “Справялівы свет” Людміла Дзенісенка, сваё рашэнне адмовіць у правядзенні пікета ў гарвыканкаме патлумачылі тым, што ў той самы час на згаданай тэрыторыі адбудзецца іншая падзея, якая планавалася раней. Паводле словаў Дзенісенкі, сапраўды ў парку ладзілася вучэнне супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аднак мерапрыемства з удзелам пажарных службаў скончылася яшчэ да таго часу, на які быў заяўлены пікет.

“Сваю акцыю мы планавалі на 13 гадзін, а пажарныя скончылі свае вучэнні ў 12.15, - распавяла Людміла Дзенісенка. – Больш таго, настаўніца са школы, якая брала ўдзел у мерапрыемстве, паведаміла, што звесткі пра вучэнні з’явіліся толькі за два дні да іх правядзення. Усё гэта дае падставы меркаваць, што сапраўднай прычынай забароны нашага пікета было тое, што мы збіраліся выказаць пратэст у сувязі з падвышэннем цэнаў на тавары і паслугі. Атрымліваецца, што ўлады проста баяцца сацыяльнай напружанасці сярод насельніцтва і робяць усё, каб у людзей не было магчымасці выказаць сваё абурэнне”.

Брэсцкія сябры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, карыстаючыся выпадкам, раздалі мінакам у парку газету “Товарищ”, аднак па-ранейшаму не выключаюць магчымасці абскардзіць забарону пікета ў судовых інстанцыях.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international