Бабруйск: Аляксея Жалнова асудзілі да трох год "хіміі" і штрафа

2014 2014-07-19T20:13:35+0300 2014-07-19T20:13:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-zalnou-peratrus-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У бабруйскім судзе 18 ліпеня завершыўся разгляд справы Аляксея Жалнова, сына бабруйскага блогера Алега Жалнова. Суддзя Юлія Беразюк асудзіла маладога чалавека да трох гадоў папраўчай калоніі адкрытага тыпу. Таксама Аляксей павінен сплаціць 50 мільёнаў рублёў штрафа за маральную шкоду. Нагадаем, пазоўнік, супрацоўнік ДАІ Аляксандр Бутоўскі жадаў спагнаць з Жалнова 100 мільёнаў рублёў, а пракурор патрабаваў ў якасці пакарання чатыры гады ў калоніі строгага рэжыму. У Жалнова-малодшага ёсць дзесяць дзён, каб абскардзіць рашэнне бабруйскай суддзі.

Абцяжарваючым фактарам у справе Аляксея Жалнова магла стаць яго ранейшая судзімасць. Малады чалавек лічыць, што менавіта з-за гэтай плямы ў біяграфіі ён і быў абраны мішэнню ў імкненні супрацоўнікаў ДАІ адпомсціць яго бацьку. Аляксей настойвае на сваёй невінаватасці.

Нагадаем, што на маці Аляксея Жалнова, Яўгенію, заведзеная крымінальная справа па таму ж артыкулу 364 "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international