Скаргу гродзенскага журналіста Віктара Парфёненкі на МЗС разгледзіць… МЗС

2014 2014-07-19T20:09:26+0300 2014-07-19T20:09:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

Гродзенскі журналіст-фрылансер Віктар Парфёненка, які супрацуе з Беларускім Радыё Рацыя за апошнія гады ўжо 6 разоў падаваў паперы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі на афіцыйную акрэдытацыю і кожны раз атрымліваў адмовы. Зараз Парфёненка склаў ужо сёмы раз пакет дакументаў у МЗС. У апошняй адмове было ўказана, што Віктар Парфёненка нібыта не прыклаў копію свайго пашпарту, хаця такая копія была. Цяпер журналіст дадаткова зрабіў пісьмовы пералік усіх прыкладзеных папер.

Паралельна Парфёненка накіраваў скаргу на МЗС і ўжо атрымаў на яе адказ з Савету міністраў, які скіраваў яе на разгляд у… МЗС. Ён спадзяваўся, што акадэмік, старшыня ўраду Міхаіл Мясніковіч, даручыць чыноўнікам даць належную ацэнку дзеянням МЗС.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international