viasna on patreon

У Еўрапарламенце абраны склад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю

2014 2014-07-17T17:59:21+0300 2014-07-17T17:59:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/euraparlament.jpg

Еўрапейскі парламент на плянарным паседжанні 17 ліпеня ў Страсбургу абраў склад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

Устаноўчая сустрэча, на якой будуць абраныя кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю і яго намеснікі, адбудзецца на пачатку кастрычніка.

У склад дэлегацыі ўвайшлі Крыстафер Ф’елнэр (Швецыя), Агнешка Казлоўска-Радзевіч (Польшча) і Богдан Анджэй Здражэўскі (Польшча) ад Еўрапейскай народнай партыі, Андрэс Мамікінс (Латвія), Енс Нільсан (Швецыя) і Патрыцыя Тоя (Італія) ад Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў, Вальдэмар Тамашэўскі (Літва) і Казімір Міхал Яздоўскі (Польшча) ад Еўрапейскай кансерватыўнай групы, Нілс Торвальдс (Швецыя) ад Ліберальна-дэмакратычнага альянсу, Броніс Роўп (Літва) ад партыі «Зялёных» і Івета Грыгуле (Латвія) ад групы «Еўропа за свабоду і дэмакратыю».

Дэлегацыя па сувязях з Беларуссю існуе ў Еўрапарламенце больш за 10 гадоў. З чэрвеня 2012 года яе ўзначальваў польскі дэпутат Філіп Качмарак, які не быў пераабраны ў новы склад парламента.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства