Марына Лобава сустрэлася з сынам-палітвязнем

2014 2014-07-17T13:44:04+0300 2014-07-17T13:44:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lobau-2.jpg
Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Марына Лобава сустрэлася з сынам-палітвязнем Эдуардам у час кароткатэрміновага спаткання ў Івацэвіцкай калоніі. Сустрэча адбывалася цягам дзвюх гадзін праз шкло і па тэлефоне. Эдуард на ўмовы ўтрымання не скардзіўся, так як і на адміністрацыю калоніі.

-  Асаблівых навінаў у яго няма, усё як заўсёды. Выглядаў нармальна, настрой бадзёры. Са здароўем усё ў парадку, зараз лета, цёпла. Перадачу перадала яму на 30 кг. Спадзяюся, на першы час яму будзе прасцей. Там ёсць і гародніна, і садавіна. Трэба, каб яны былі ў рацыёне. З адміністрацыяй ніякіх зменаў – ні пагаршэння, ні паляпшэння – няма.

Па словах Марыны Лобавай, паказаць нядаўна атрыманы дыплом электра-газа-зваршчыка Эдуард не змог – дакументы пра атрыманне спецыяльнасці адразу забралі і выдадуць толькі пасля вызвалення. У маці палітвязня яшчэ застаецца кароткатэрміновая сустрэча і перадача ў лістападзе, а чарговая доўгатэрміновая – у снежні. Чакаецца, што Лобаў выйдзе на волю 18 снежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international