Украінскага дэпутата затрымалі ў Мінску і абвесцілі «персонай нон-грата»

2014 2014-07-17T09:06:40+0300 2014-07-17T09:06:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bryhiniec.jpg
Аляксандр Брыгінец

Аляксандр Брыгінец

Народнага дэпутата Украіны Аляксандра Брыгінца затрымалі ў аэрапорце горада Мінск. Згодна з інфармацыяй, цяпер палітык знаходзіцца пад вартай у транзітнай зоне аэрапорта. Пра гэта паведамляе Фонд «Адкрыты Дыялог». 

 «Мне паведамілі, што я з'яўляюся персонай нон-грата ў Беларусі. Гэта, для мяне дзіўна, бо я заўсёды падтрымліваў гэтую краіну і падзяляў ацэнкі сітуацыі яе кіраўніцтвам», — цытуе Фонд словы народнага дэпутата. 

 «Гэта можа сведчыць толькі аб адным — незалежнай беларускай палітыкі не існуе, яна цалкам грунтуецца на патрабаваннях старэйшага брата», — дадаў ён.

  «Цяпер мяне зачынілі ў пакоі яшчэ з адным чалавекам, грамадзянінам Грузіі. Фатаграфаваць, як і пакінуць пакой, забараняе капітан памежнай службы, які стаіць на ўваходзе. Я буду патрабаваць тлумачэнняў і пісьмовых інструкцый аб забароне і на фатаграфаванне, і на ўезд у гэтую краіну», — заявіў Брыгінец. 

У Фондзе паведамілі, што Брыгінец накіроўваўся з Кіева ў Маскву ў складзе афіцыйнай дэлегацыі парламентарыяў і праваабаронцаў. 

У склад дэлегацыі, з украінскага боку, уваходзяць таксама народныя дэпутаты Аксана Продан і Алег Асуховскі, прадстаўнікі Фонду «Адкрыты Дыялог», ГА «Цэнтр грамадзянскіх свабод», ГА «Цэнтр інфармацыі аб правах чалавека», украінскія журналісты. З польскага боку — парламентарыі Тамаш Макоўскі і Малгаржата Гасіеўска. 

Дэлегацыя была сфарміравана па ініцыятыве Фонду «Адкрыты Дыялог» і пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Украіны з мэтай назірання за працэсам над Надзеяй Саўчанка. 

Праграмай візіту запланаваныя зносіны з адвакатамі Надзеі, праваабаронцамі, наведванне Надзеі Саўчанка ў СІЗА горада Варонеж. 

  Фонд «Адкрыты Дыялог» звязаўся з МЗС і паведаміў ім аб гэтай сітуацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international