viasna on patreon

Пра незалежнага дэпутата Валерыя Білібуху бярозаўская раённая газета “Маяк” матэрыял рабіла, але не надрукавала

2014 2014-07-17T00:28:36+0300 2014-07-17T00:28:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bereza-majak-podpiska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як пра дзейнасць дэпутата Першамайскага сельскага савета Валеру Білібуху напісалі незалежныя СМІ, да яго прыехаў карэспандэнт раённай газеты “Маяк” Генадзь Курыловіч, каб узяць інтэрв’ю. Валеры Білібуха цэлую гадзіну адказваў на пытанні карэспандэнта, потым Курыловіч пацікавіўся ў людзей пра іх дэпутата. Людзі добра ведаюць яго, бо падчас “свінога бунту” у Бярозаўскім раёне ён адстойваў інтарэсы вяскоўцаў. Адразу пасля выбараў дамогся ад ўладаў рамонту дарогі ў аграгарадку Кабакі. Абраны старастай у вёсцы Жычын. Ён дамогся рамонту агульнавясковай бані і сам удзельнічаў у рамонце.Цяпер яе кожную суботу топіць, каб вяскоўцы, а гэта пераважна людзі сталага ўзросту, маглі памыцца. Дэпутат арганізаваў суботнік па прыборцы могілак.

З часу інтэрвью прайшло 2 месяцы, а матэр’ял у газеце так і не з’явіўся. Можа таму, што звычайна пра незалежных актывістаў (а Білібуха незалежны дэпутат) мясцовая раёнка піша толькі негатыў, якога знайсці не ўдалося?

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства