viasna on patreon

Супрацоўнікі “Беларуськалію” просяць абараніць іх ад забароны на кар'ерны рост за адміністратыўныя правапарушэнні

2014 2014-07-16T16:44:45+0300 2014-07-16T16:44:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaruskalij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Работнікі ААТ “Беларуськалій” накіравалі афіцыйную заяву ў цэнтральны офіс Беларускага Хельсінскага Камітэту з просьбай адрэагаваць на неправавыя дзеянні адміністрацыі Перашага рудаўпраўлення ды на факт ухілення пакуратуры Салігорскага раёна ад вырашэння пытання.

Як вядома, напачатку чэрвеня адзін з прадстаўнікоў БХК у Салігорску па вуснай просьбе “белкаліеўцаў” звярнуўся у пракуратуру з патрабаваннем даць ацэнку і прыцягнуць да ўстаноўленай законам адказнасці прадстаўнікоў дырэктарата Першага рудаўпраўлення, датычных да прыняцця на адной з аператыўных нарадаў незаконнага рашэння ў дачыненні да работнікаў прадпрыемства. Гаворка пра пазбаўленне магчымасці кар’ернага росту і прафесійнага прасоўвання на нявызначаны тэрмін за адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду.

Пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей палічыў паўнамоцтвы мясцовага прадстаўніка БХК недастатковымі для абароны правоў работнікаў “Беларуськалія” і ад рэагавання на скаргу ўхіліўся. Каб пазбавіць пракуратуру надуманнага аргумента, асобныя супрацоўнікі калійнага гіганта звярнуліся ў РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” з афіцыйнай просьбай прадстаўляць іх інатрэсы ў спрэчцы з адміністрацыяй і дзяржаўнымі органамі, якія павінны ажыццяўляць нагляд за выкананнем заканадаўства, правоў ды свабод чалавека і грамадзяніна.

У цэнтральным офісе БХК пацьвердзілі гатоўнасць абараняць правы кожнага грамадзяніна Беларусі, у тым ліку работнікаў “Беларуськалія”, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за незаконных рашэнняў адміністрацыі. У бліжэйшы час праваабаронцамі будзе накіраванаа адпаведная заяву ў орагны пракуратуры.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства