Заснавальнік прытулку для бяздомных Аляксей Шчадроў выехаў да Папы Францішка

2014 2014-07-16T14:09:39+0300 2014-07-16T14:09:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchadrou-aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Шчадроў

Аляксей Шчадроў

Заснавальнік прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў, які пераследваўся ўладамі, выехаў з Гродна на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам.

На аўтобусе ён даедзе да Варшавы, адкуль ужо самалётам мае прыбыць у Рым, паведаміў сайту Крыніца.INFO гарадзенскі актывіст аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка, які праводзіў Аляксея Шчадрова на аўтобус.

Калі заснавальнік прытулку мае сустрэцца з Папам, актывіст не ведае. Тым не менш, паводле яго словаў, ужо 20 ліпеня Аляксей Шчадроў вяртаецца ў Беларусь.

Як паведамлялася раней, беларускі каталік Аляксей Шчадроў, які арганізаваў у сябе на ўчастку ў вёсцы Аляксандраўка прытулак для бяздомных, запрошаны ў Ватыкан. Сакратарыят Святога пасаду зацікавіўся дзейнасцю заснаванай Аляксеем суполкі Братоў-місіянераў харызмы Маці Тэрэзы з Калькуты.

На сустрэчы з Папам Аляксей плануе падняць тры пытанні: пра рэгістрацыю прытулку як суполкі братоў-місіянераў, магчымасць кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты, дапамогу ў арганізацыі прытулкаў, падобных шчучынскаму, па ўсім свеце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international