Гродна: 24 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Мялешкі

2014 2014-07-16T11:23:20+0300 2014-07-16T11:23:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка працягвае змагацца за сваё права на распаўсюд інфармацыі. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёну ў Гродзенскі абласны суд. 24-га ліпеня калегія суддзяў павінна яе разгледзець.

   16 чэрвеня намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Гродна Дзмітры Кедаль пасля некалькіх пераносаў разгляду адміністрацыйнай справы прызнаў журналіста Андрэя Мялешку вінаватым у парушэнні артыкула 22.9 КаАП за матэрыял, які быў размешчаны на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Журналісту-фрылансеру быў вынесены штраф 4,5 мільёны рублёў за нібыта незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі.

Андрэй Мялешка не асабліва спадзяецца, што абласны суд задаволіць яго касацыйную скаргу (аналагічныя скаргі сябраў БАЖ Алеся Дзянісава і Алеся Залеўскага, якія былі штрафаваныя па гэтым жа артыкуле, не былі задаволеныя), але мае намер працягваць змагацца за свае канстытуцыйныя правы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства