Ноу-хау ад Слонімскага райвыканкама: маршрут руху пікета

2014 2014-07-16T10:36:18+0300 2014-07-16T10:36:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bedka-ivan-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка

Іван Бедка

Сябра слонімскай суполкі БХД Іван Бедка падаваў заяўку на правядзенне пікета ў Слонімскі райвыканкам. Пікет павінен быў прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемаў празмернага ўжывання алкаголю і тытуню на Слонімшчыне.

І вось за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага Іван Бедка атрымаў адказ, дзе паведамляецца, што ў правядзенні пікета яму адмовілі, паколькі “адсутнічаюць звесткі аб крыніцы фінансавання, а таксама не вызначаны маршрут руху ўдзельнікаў даннага мерапрыемства”, - піша “Гарадзенская вясна”. 

Аказваецца, каб правесці пікет сёння неабходна паведамляць у заяўцы, хто фінансуе гэты пікет, а таксама ўказваць “маршрут руху пікета”. Магчыма, у Слонімскім райвыканкаме не разумеюць, што такое пікет, мітынг, шэсце, і чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але гэта няведанне не дазволіла сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл у чарговы раз праводзіць сваё мерапрыемства. І падобныя адмоўныя адказы са Слонімскага райвыканкама слонімскія грамадскія актывісты атрымліваюць ужо каля 10 гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international