У вясковым музеі распавядуць пра ахвяр палітычных рэпрэсій

2014 2014-07-15T17:29:31+0300 2014-07-15T17:29:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialun-muzej-repres-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна 12 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё музея гісторыі мясцовай гаспадаркі – СВК “Калгас “Радзіма”. Гэта першы і пакуль адзіны ў Беларусі музей, прысвечаны гісторыі сельгаспрадпрыемства. Музей гісторыі СВК “Калгас “Радзіма” размясціўся ў будынку школы і складаецца з пяці залаў, экспазіцыі якіх дэманструюць каля пяці тысяч экспанатаў.

У шэрагу іншых у музеі створана адмысловая экспазіцыя, у якой распавядаецца пра ахвяраў палітычных рэпрэсій з ліку жыхароў Вішоўскага сельсавета і працаўнікоў існаваўшых на яго тэрыторыі гаспадарак. На адмысловым стэндзе пералічаны прозвішчы ўраджэнцаў сельсавета, якія сталі ахвярамі рэпрэсій у 30-я гады мінулага стагоддзя, якія ўдалося высветліць.

Ініцыятарам стварэння музея гісторыі СВК “Калгас “Радзіма” быў шматгадовы старшыня праўлення кааператыва, спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў.

СВК “Калгас “Радзіма” з’яўляецца адным з лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці.

 

Фота з газеты “Зара над Друццю” і mogilevnews.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international