Аляксандра Грунова ў камеры смяротнікаў наведаў адвакат

2014 2014-07-15T14:32:49+0300 2014-07-15T14:43:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Праваабаронцы працягваюць адсочваць сітуацыю вакол асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Гомеля Аляксандра Грунова. Пасля таго, як старшыня Вярхоўнага Суду Валянцін Сукала асабіста пакінуў без задавальнення наглядную скаргу адваката, смяротны прысуд могуць прывесці ў выкананне ў любы момант.

15 ліпеня з Аляксандрам Груновым сустрэўся адвакат Сяргей Красноў, паведамляе сайт “Гомельскай вясны”

Па словах адваката, абмяркоўвалася магчымасць падачы яшчэ адной нагляднай скаргі на імя старшыні Вярхоўнага Суда непасрэдна ад самаго Грунова. Гэта апошняя магчымасць звярнуць увагу на змякчаючыя віну абставіны, пра якіяў гэтай справе заявіла судовая калегія па крымінальных справах ВС, адмяніўшы першы смяротны прысуд. 

Аляксандр Груноў і яго маці таксама звярнуліся з прашэннем аб памілаванні непасрэдна да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Практыка паказвае, што ў выніку адмоўнага разгляду прашэння асуджанаму нічога не паведамляецца, рашэнне яму зачытваецца непасрэдна перад выкананнем прысуду.   

Трэба адзначыць, што пасля рэгістрацыі праваабаронцамі ў Камітэце па правах чалавека ААН індывідуальнай скаргі Аляксандра Грунова, Ураду Беларусі накіраваная просьба не прыводзіць смяротны прысуд у выкананне да моманту разгляду скаргі па сутнасці. На гэта можа спатрэбіцца ад трох да пяці гадоў.    

Таксама стала вядома, што Аляксандра Грунова ў камеры смяротнікаў рэгулярна наведвае святар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international