Каб сустрэць VIP-госцю з ААН, У Ветцы «асвоілі» грошы, якіх хапіла б на 15-кватэрны дом

2014 2014-07-15T13:38:42+0300 2014-07-15T13:38:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У траўні Ветку ў межах афіцыйнага візіту ў Беларусь наведвала першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Хэлен Кларк. Райцэнтр добра падрыхтаваўся да візіту VIP-госці. У прыватнасці, чакалася, што Хэлен Кларк прыляціць на верталёце. Але ў Ветцы не было належнай пляцоўкі для пасадкі верталёту, таму была праведзена рэканструкцыя мясцовага стадыёну. Пра падрабязнасці падрыхтоўкі візіту першага намесніка Генеральнага сакратара ААН і пра выдаткі на дадзеную падрыхтоўку распавёў мясцовай прэсе старшыня Веткаўскага райвыканкаму Андрэй Чарненка.

Па яго словах, стадыён, рыхтаваны да пасадачнай пляцоўкі верталёту важнай госці, даўно меў патрэбу ў рэканструкцыі. Штуршком для рэканструкцыі паслужыла навіна пра візіт у Ветку намесніка Генеральнага сакратара ААН. «Нам стала вядома, што яна прылятае на верталёце. І тады ўзнікла пытанне пра пасадачную пляцоўку. Літаральна за тыдзень нам ўдалося навесці парадак на стадыёне, - на яго рэканструкцыю сышло звыш чатырох мільярдаў рублёў. Дарэчы, столькі каштуе пабудаваць 15-кватэрны дом», - адзначыў у інтэрв'ю Андрэй Чарненка.

На работах на стадыёне былі задзейнічаны каля ста чалавек з розных арганізацый і прадпрыемстваў, працавалі пяцьдзясят адзінак тэхнікі.

«Некаторыя зараз спрабуюць нас крытыкаваць, маўляў, калі б не візіт Хэлен Кларк, стадыён так і застаўся б без рэканструкцыі. Магчыма, але кожны які паважае сябе гаспадар наводзіць парадак у доме перад тым, як запрасіць у яго гасцей», - падвёў вынік старшыня выканкаму.

Варта дадаць, што намеснік Генеральнага сакратара ААН прыехала ў Ветку ўсё ж на аўтамабілі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international