Генпракуратура і Мінаблвыканкам праігнаравалі зварот салігорскага актывіста АГП

2014 2014-07-15T12:24:31+0300 2014-07-15T12:24:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-apteka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ напрыканцы лютага салігорскі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі з запытам аб неабходнасці праверкі законнасці выдзялення зямельных участкаў у сталіцы шахцёраў пад будаўніцтва так званых “шматфункцыянальных аптэк”. Аднак яго запыт быў наўпрост праігнараваны.

Пра сітуацыю распавядае сам Віктар Малочка:

- У апошнія гады ў Салігорску назіраецца проста аптэчны бум. На цэнтральных вуліцах гораду будуюцца шматлікія аб’екты, якія паводле праектнай дакументацыі называюцца не інакш, як шматфункцыянальная аптэка, будынак аховы здароўя ці які-небудзь фарммаркет. Замельныя надзелы пад такія нібыта сацыяльна важныя аб’екты паводле заканадаўства выдзяляюцца бескаштоўна, - кажа салігорац. - Але па факце атрымліваецца, што аптэкі ў гэтых часам шматпавярховых збудаваннях займаюць ці не дзясятую частку. Астатнія плошчы занятыя пад абсалютна камерцыйныя мэты, кшталту банкаўсіх аддзяленняў, офісаў ці крамаў.

Законнасць такога будаўніцтва, сярод іншага, Віктар Малочка прасіў праверыць Генеральную пракуратуру, аднак гэты наглядны орган перанакіраваў скаргу актывіста ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

- Праверка законнасці ёсць наўпроставым абавязкам пракуратуры, а яна адфутбольвае скаргу тым дзяржаўным чыноўнікам, якія і займаюцца выдзяленнем зямельных надзелаў, - абураецца актывіст. - Адказу ад Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве пры Мінаблвыканкаме я нарэшце дачакаўся, але дзіўным чынам у ім быў праігнараваў пункт, які тычыўся будаўніцтва так званых шматфункцыянальных аптэк.

Зрэшты, спыняць сваё змаганне за празрыстасць Віктар Малочка не збіраецца. Спробы чыноўнікаў з Мінаблвыканкаму і адказных асобаў з Генеральнай пракуратуры праігнараваць яго зварот актывіст плануе абскарджваць у вышэйшых інстанцыях.



На фота: У яшчэ не збудаваным “Будынку аховы задароўя” ужо абвешчана пра камерцыйную сдачу плошчаў у арэнду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international