Баранавічы: Мікалай Чарнавус больш за 10 дзён не можа вярнуць пасведчанне інваліда

2014 2014-07-14T19:14:40+0300 2014-07-14T19:14:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-pasvedchanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус больш за 10 дзён не можа вярнуць пасведчанне інваліда II-ой групы, якое 2 ліпеня ў яго забраў маёр міліцыі Аляксей Гецман падчас складання адміністрацыйнага пратакола па абвінавачанні ў правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства індывідуальных прадпрымальнікаў 1 ліпеня на гарадскім каапрынку і ў вялікай зале гарвыканкама (арт. 23.34 ч.3 КаАП).

Мікалай Чарнавус накіраваў скаргу гарадскому пракурору і патрабуе пракурорскага рэагавання на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Грамадскі актывіст просіць пракурора горада абавязаць ГАУС тэрмінова вярнуць яму пасведчанне інваліда, якое яму неабходна для набыцця лекаў па ільготнаму кошту і праезду ў гарадскім транспарце.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура не ўбачыла парушэнняў заканадаўства з боку ГАУС і паведаміла заяўніку, што ў адпаведнасці з арт. 173 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса міліцыя мае права да 10 дзён правяраць сапраўднасць дакумента.

– Але сёння ужо 12-ты дзень, як ў мяне забралі пасведчанне аб інваліднасці і да гэтага часу не вярнулі, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус перакананы, што чыноўнікі ствараюць для яго штучныя перашкоды і спецыяльна ўцягваюць у бюракратычную цяганіну, каб ён не займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international