Шакуючыя фотасведчанні злачынства светлагорскіх міліцыянтаў

2014 2014-07-14T13:14:25+0300 2014-07-14T17:04:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akulich_01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Збіты супрацоўнікамі Светлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч

Збіты супрацоўнікамі Светлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч

Дагэтуль Праваабарончы цэнтр “Вясна” не публікаваў фотаздымкі, якія прадаставіла маці памерлага ў ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча. Суд канчаткова адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго смерці, сцвярджаючы, што шматлікія сляды збіцця на целе памерлага “ў прычыннай сувязі са смерцю не знаходзяцца”.

Так Валянціне Акуліч адказаў старшыня Гомельскага аблсуда Сяргей Шаўцоў, адмаўляючы ў задавальненні нагляднай скаргі, якую падрыхтавалі праваабаронцы.   

На сапраўдную прычыну смерці ні следства, ні суд зважаць не жадаюць.

Цягам апошняга году перад  імі ставілася пытанне: чаму дзяжурныя па ІЧУ Сцешанкоў Р.І. і Бачко А.А. не панясуць пакарання за свае злачынныя дзеянні, бо замест своечасовага выкліку медыкаў для аказання дапамогі адміністратыўна арыштаванаму, у якога праявіліся часовыя парушэнні ў псіхіцы, яны паўгадзіны “супакойвалі” яго з дапамогай дубінак, а “хуткую” выклікалі толькі тады, калі ў яго спынілася дыханне.

Гэтыя фотаздымкі Валянціна Акуліч зрабіла дома, калі сына прывезлі з моргу


"Правамернасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ўстаноўлена вынікамі неаднаразовых заключэнняў службовых праверак", - піша абласны суддзя Шаўцоў у адказе маці памерлага.

Нагадаем, што Аляксандр Акуліч памёр 26 траўня 2012 года ў ІЧУ Светлагорскага РАУС ад рук супрацоўнікаў міліцыі. Гэта былі чацвёртыя з пяці сутак, на якія ён быў змешчаны ў ІЧУ. Паводле судмедэкспертызы, прычынай яго смерці з'явілася хранічная алкагольная інтаксікацыя, якая ўскладнілася развіццём стану адмены алкаголю з дзелірыем і ацёкам галаўнога мозгу. Дзеянні супрацоўнікаў ІЧУ так і не атрымалі ацэнкі з пункту гледжання своечасовасці аказання медыцынскай дапамогі.   

 

Чытайце па тэме:

Жыхарка Светлагорска патрабуе пакараць вінаватых у смерці сына супрацоўнікаў міліцыі

Скарга Валянціны Акуліч на смерць сына ў ІЧУ адхілена судом канчаткова

Валянціне Акуліч адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі па справе аб смерці сына ў Светлагорскім ІЧУ

Збіты супрацоўнікамі Светлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч
Збіты супрацоўнікамі Светлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч
Збіты супрацоўнікамі Светлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international