Суд вызваліў праваабаронцу ад прымусовага лекаваньня

2014 2014-07-14T10:01:23+0300 2014-07-14T10:01:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vmisnikov1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Міснікаў

Валерый Міснікаў

Як стала вядома, яшчэ напрыканцы траўня судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Тацьцяна Жураўкова вынесла пастанову аб спыненьні прымусовых мер бясьпекі і лекаваньня ў дачыненьні да віцебскага праваабаронцы Валера Місьнікава. Такога рашэньня суду праваабаронца дамагаўся больш за шэсьць гадоў.

Перасьлед Валера Місьнікава з выкарыстаньнем прымусовага псыхіятрычнага лячэньня распачаўся ў верасьні 2007 году. Тады пастановай суду Кастрычніцкага раёну Віцебску да праваабаронцы былі ўжытыя прымусовыя меры бясьпекі і лячэньня ў сувязі з учыненьнем, у стане бесьсьвядомасьці, грамадзка небясьпечных дзеяньняў, прадугледжаных арт. 269 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 377 (Крадзеж, зьнішчэньне, пашкоджаньне або ўтойваньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак, крадзеж блянкаў). Судзьдзя Жураўкова ў закрытым судовым пасяджэньні палічыла даказанымі факты таго, што Місьнікаў публічна абразіў работніка пракуратуры і выкраў з будынку абласной пракуратуры матэрыялы сваёй крымінальнай справы.

Дзеля лекаваньня Місьнікаў быў накіраваны ў УАЗ «Браслаўскі абласны псыхіятрычны шпіталь », які знаходзіцца ў в. Слабодка Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці, дзе ён правёў больш за сем месяцаў. Пад ціскам Сусьветнай псыхіятрычнай асацыяцыі (Швэйцарыя) у траўні 2008 году адміністрацыя псыхлякарні зьвярнулася ў суд з просьбай зьмякчыць ўмовы лячэньня – замяніць знаходжаньне ў закрытым псыхіятрычным шпіталі на прымусовае амбуляторнае назіраньне і лячэньне ў псыхіятра па месцы жыхарства. Хадайніцтва было задаволенае, і да красавіка 2014 году Валер Місьнікаў штомесяц сустракаўся са сваім які лечачым урачом-псыхіятрам.

Падчас кожнай сустрэчы з доктарам праваабаронца заяўляў пра тое, што яму няма неабходнасьці ў назіраньні і лячэньні ад псыхіятрычнага захворваньня, бо адчувае сябе здаровым. Ён настойліва патрабаваў ад кіраўніцтва УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі» вырашыць пытаньне аб спыненьні прымяненьня прымусовых мер бясьпекі і лячэньня.

Але толькі па заканчэньні шасьці гадоў зьнявагаў камісіяй лекараў было вызначана, што ў Місьнікава псыхічны стан палепшыўся і наступіла такое зьмяненьне характару захворваньня, пры якім адпала неабходнасьць у прымусовых мерах бясьпекі і лячэньня ў выглядзе амбуляторнага назіраньня. Камісія клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі, аднак, палічыла, што праваабаронцу трэба ўсё ж пакінуць пад дыспансэрным наглядам.

У выніку суду не засталося нічога, як пагадзіцца з рашэньнем мэдычнай камісіі і вынесьці пастанову аб спыненьні ў дачыненьні да Валера Місьнікава амбуляторнага назіраньня і лекаваньня ў псыхіятра.

 

"Віцебская вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international