Апытанне “Intex-press” : барацьбу індывідуальных прадпрымальнікаў за свае правы падтрымалі 45%

2014 2014-07-13T16:11:24+0300 2014-07-14T09:24:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-ip-strajk-2dzen-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” 13 ліпеня падвяла вынікі апытання сваіх чытачоў, у якім прынялі ўдзел 387 чалавек. На пытанне папулярнай у горадзе газеты: “Як вы ставіцеся да страйку прадпрымальнікаў на рынках горада?” прагучалі наступныя адказы:

45 % чытачоў сайта падтрымалі барацьбу індывідуальных прадпрымальнікаў за свае правы, а 23 % адмоўна паставіліся да такіх дзеянняў, спаслаўшыся на тое, што сертыфікацыя прадукцыі неабходна для бяспекі пакупнікоў. 12 % апытаных таксама адмоўна паставіліся да страйку мясцовых ІПэшнікаў, адзначыўшы, што яны заўсёды знойдуць магчымасць зарабіць сабе на жыццё. 20 % прагаласаваўшых наведвальнікаў сайта intex-press.by не вераць, што прадпрымальнікі змогуць нечага дабіцца ў сёняшніх умовах працы і жыцця.

Нагадаем, што з 1 па 7 ліпеня баранавіцкія прадпрымальнікі праводзілі калектыўны страйк, выказваючы сваю нязгоду з указам Прэзідэнта № 222, які істотна ўскладніў іх працу. 8 ліпеня яны спынілі страйк і выйшлі на працу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international