Бабруйск: Сыну блогера Жалнова пагражаюць 4 гады зняволення

2014 2014-07-13T14:30:58+0300 2014-07-13T14:30:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zalniu-aleg-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жаўноў.

Алег Жаўноў.

У Бабруйску адбыліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе, заведзенай на Аляксея Жалнова, сына вядомага ў горадзе блогера Алега Жалнова, які запісвае і выкладае ў інтэрнэт аўдыё і відэаролікі з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ, якія лічыць незаконнымі. Як следства - практычна ўвесь вольны час блогер праводзіць у судах і на допытах.

Аляксей Жалноў быў адным з удзельнікаў мінулагодняга выпадку каля будынка ДАІ. Яго абвінавачваюць па артыкулу 364 Крымінальнага кодэкса "Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка ораганаў унутраных спраў".

Справу разглядае суддзя Юлія Беразюк.

Пазоўнік, супрацоўнік ДАІ Аляксандр Бутоўскі сцвярджае, што Аляксей Жалноў ударыў яго па галаве, што прывяло да сатрасення мозга. Таксама "даішнік" настойвае на тым, што сын блогера разбіў яму вусны. Пры гэтым у судзе прагучала інфармацыя, што пасля меркаванага ўдару Жалнова-малодшага Бутоўскі, нягледзячы на "зорачкі" ў вачах і кепскае самаадчуванне, самастойна даехаў да лекара за стырном, каб зафіксаваць атрыманыя траўмы. Таксама ў запісах дзяжурнага лекара было адзначана, са слоў "даішніка", што ўдарылі яго яшчэ на вуліцы, а ў пазнейшых паказаннях ён даводзіў, што атрымаў траўму ў будынку ДАІ. Нягледзячы на тое, што вулічная гутарка з Жалновымі здымалася на вонкавую камеру відэаназірання і на камеру аднаго з "даішнікаў", відэа са "збіццём" Бутоўскага няма. Па нейкіх прычынах калега пазоўніка прыпыніў здымаць канфлікт унутры будынка.

Алег Жалноў сцвярджае, што Аляксей фізічна не мог аказваць супрацьдзенне Аляксандру Бутоўскаму, бо ў адной руцэ ў сына была відэакамера, за другую яго трымаў, пад локаць, супрацоўнік ДАІ. Заведзеную супраць Аляксея крымінальную справу блогер расцэньвае як помсту ў свой бок.

-Пракурор патрабуе для сына 4 гады строгага рэжыму, Бутоўскі ў дадатак хоча 100 000 000 рублёў кампенсацыі за маральную шкоду, - распавядае Алег Жалноў. - І гэта нягледзячы на відавочныя нестыкоўкі ў сведчаннях "даішніка". Увогуле, Бутоўскі і яго сведкі, таксама супрацоўнікі ДАІ, адкрыта весяляцца на пасяджэннях, жартуюць, смяюцца, суддзя на гэта не рэагуе. Мяне ж сёння за нязначны каментар выправілі за дзверы. Не ведаю, ці ёсць прадузятае стаўленне да майго сына, але мне падаецца дзіўным, што абсалютна ўсе хадатайніцтвы, заяўленыя нашым адвакатам, былі адхіленыя Юліяй Беразюк.

Наступнае судовае пасяджэнне па справе Аляксея Жалнова адбудзецца 18 ліпеня. Мяркуецца, што ў гэты дзень будзе агучаны прысуд.

-Па тым, як ідзе справа Аляксея, я ўжо не спадзяюся на добры фінал. Яшчэ адной непрыемнай неспадзяванкай стала для нас заведзеная справа супраць маёй жонкі. Мяне ўжо выклікалі ў следчы камітэт у якасці сведкі. Яўгенію абвінавачваюць у тым, што падчас апошняга ператрусу ў нас дома, яна пакусала ўчастковага і спрабавала зачыніць дзверы. На самой справе нечаканы візіт міліцыянтаў адбыўся раніцай, калі жонка, неапранутая, зачыняла за мной дзверы. Яе павалілі на падлогу, пераступілі праз яе і зайшлі ў кватэру. А зараз з яе імкнуцца зрабіць злачынцу, магчыма нават завядуць крымінальную справу, - кажа Алег Жалноў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international