Магілёў: не разабраўшыся фінансава з існуючай валейбольнай камандай, ствараюць новую

2014 2014-07-11T14:44:35+0300 2014-07-11T14:44:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valejbol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заснавальнікамі каманды з’яўляюцца тыя самыя арганізацыі, установы і прадпрыемствы, якія засноўвалі валейбольны клуб “Тэхнапрыбор”. Валейбалістам жа клуба “Тэхнапрыбор”, з якімі яшчэ не разлічыліся за апошнія месяцы працы, прапануюць заключыць новыя кантракты, аднак ужо ў новым клубе.

Атрымліваецца, што чыноўнікам прасцей “кінуць” каманду на заробкі, спісаць усе выдаткі і заснаваць новы клуб.

Пра ліквідацыю валейбольнага клуба “Тэхнапрыбор” стала вядома з адказу Дэпартамента аховы працы Магілёўскай вобласці, які паведаміў, што пачалася працэдура ліквідацыі каманды.

Усіх валейбалістаў паставілі ў другую крэдытную чаргу на выплату заробкаў. Упраўляючы ліквідацыйнай вытворчасцю выставіў патрабаванне разлічыцца з камандай і трэнерам да канца жніўня.

За увесь перыяд гульцам і трэнеру ў чэрвені і ліпені былі часткова выплачаны заробкі. Кожны раз давалі па 2-3 мільёны рублёў, аднак, гэта як мінімум дзясятая частка таго, што павінны выплаціць спартоўцам у адпаведнасці з кантрактамі.

Начальнік аддзела прымусовага спагнання па Ленінскаму раёну сп.Агееў, у якога знаходзіліся выканаўчыя лісты аб спагнанні заробку для валейбалістаў з траўня па ліпень не варухнуў пальцам, каб спагнаць грошы спартоўцам. Акрамя таго, ён згубіў вытворчы ліст на праверку маёмасці клуба.

Калі ж стала вядома, што ўсё ж такі такі ліст існуе і ён нарэшце знайшоўся, то сп.Агееў заявіў, што гэта ўжо не яго справа, бо пачалася ліквідацыя клуба.

У гарачцы Агееў паведаміў, што валейбалісты дужа хутка хочуць атрымаць грошы, тым часам баскетбалісты дамагаюцца выплаты заробкаў ужо два гады і пытанне застаецца нявырашаным дагэтуль. На неадказнага дзяржаўнага служачага спартоўцы пішуць скаргу.

Нагадаем, што канфлікт паміж трэнерам і ігракамі валейбольнага клуба з адміністрацыяй цягнецца больш за паўгады. Спартоўцам не выплачваюць заробкі больш чым за шэсць месяцаў. Усё гэта прывяло за судовых разбіральніцтваў. У незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці па юрыдычную дапамогу звярнуўся трэнер каманды сп. Маштапа і адзін з гульцоў.

Праз суд яны здолелі дамагчыся вызначэння памеру заробкаў для выплат, якія склалі разам амаль 50 мільёнаў рублёў. Астатнія ігракі, якія не пайшлі ў незалежны прафсаюз, атрымаюць мінімальныя заробкі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international