Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў прывіталі вызваленне Алеся Бяляцкага

2014 2014-07-11T09:57:54+0300 2014-07-11T09:57:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fip.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў прывіталі вызваленне вядомага беларускага праваабаронцы і сябра ГА “БАЖ” Алеся Бяляцкага. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве МФЖ і ЕФЖ.

– Мы вітаем вызваленне нашага калегі Алеся Бяляцкага і далучаемся да яго сям'і, сяброў і калегаў у святкаванні гэтай цудоўнай навіны, – гаворыць прэзідэнт МФЖ Джым Бумела (Jim Boumelha).

– Але тое, што Бяляцкі адбыў такі час у заключэнні, не кажучы ўжо пра амаль тры гады жыцця чалавека, з’яўляецца парушэннем правасуддзя. Ён не здзейсніў ніякага злачынства, а яго заключэнне было палітычна матываваным і цалкам несправядлівым, – падкрэслівае Бумела.

Нагадаем, што Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю на падставе атрымання грошай на замежны банкаўскі рахунак, адкрыты на ягонае імя. Гэтыя грошы ішлі на ажыцяўленне дзейнасці Праваабарончага цэнтру  “Вясна”, які змагаецца з палітычным пераследам і парушэннямі выбарчых правоў.

24 лістапада 2011 года суддзя Першамайскага раённага суда г. Мінска Сяргей Бандарэнка прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры і прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Таксама, яму трэба было пакрыць шкоду дзяржаве ў памеры 757 млн. рублёў (каля 90 тысяч даляраў ЗША).

Бяляцкі не прызнаў віны, назваўшы гэтую справу палітычна матываванай. Грошы на пакрыццё шкоды былі сабраныя з дапамогай грамадскіх ахвяраванняў і выплачаныя дзяржаве. Але апеляцыя Бяляцкага была адхіленая, і ён правёў за кратамі амаль тры гады

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international