Старшыня Першамайскага суда Мінска просіць праверыць следчы камітэт “некарэктныя выказванні” ў адрас суддзі

2014 2014-07-09T21:56:36+0300 2014-07-09T21:56:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia-mantyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведны запыт быў накіраваны ў Следчы камітэт Першамайскага раёна сталіцы з нагоды выказвання магілёўскага актывіста Аляксандра Хамратава адносна суддзі Гарбатоўскага, які разглядаў яго справу адносна ігнаравання аператарам сувязі МТС закону аб зваротах грамадзян.

Пасля афіцыйнага ліста ў МТС Аляксандр Хамратаў так і не дачакаўся адказу. Калі мінулі ўсе дазволеныя законам тэрміны для адказу актывіст напісаў скаргу ў суд. Суд яе разгледзеў і адмовіў у яе задавальненні з той прычыны, што Аляксандр, нібы “пазначыў іныя чыннікі скаргі, чым былі на самой справе”. У канцы сваёй пастановы суддзя Гарбатоўскі ў адказе адзначыў, што яго пастанова не падлягае абскарджванню.

Пасля гэтага Аляксандр Хамратаў напісаў скаргу на рашэнне дадзенага суддзі,. У адказе, які ён атрымаў ад старшыні Першамайскага суда, фігуравалі словы “гора-самавучка” і “неадукаваны юрыст”, якія актывіст нібы выкарыстаў у дачыненні да суддзі Гарбатоўскага.

Старшыні Першамайскага суда Мінска спадарыні Высоцкай гэта не спадабалася і яна накіравала скаргу Хамратава ў следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі гэтым словам.

Грамадскі актывіст Аляксандр Хамратаў заяўляе, што нікога не крыўдзіў, а выклаў сваю думку.    

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international