Міліцыя не прызнае галадоўку актывіста і адмаўляецца вярнуць майку

2014 2014-07-08T15:18:45+0300 2014-07-08T15:18:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_sud_2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Юрый Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Начальнік сталічнага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), падпалкоўнік міліцыі І. Сакалоўскі адмовіўся прызнаць 25-сутачную галадоўку актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова, выставіўшы рахунак за харчаванне ў памеры 1,650 тысяч рублёў. Мужчына, які за час знаходжання на Акрэсціна не дакранаўся да ежы, звярнуўся са скаргаю ў суд Маскоўскага раёна Мінска.

"Заяўляю, што ў першы ж дзень у ІЧУ я падаў на імя начальніка заяву аб аб'яўленні галадоўкі, ежу я не прымаў да заканчэння тэрміну арышту, адпаведна, прад'яўленне мне да выплаты рахунку я расцэньваю як здзек з боку супрацоўнікаў міліцыі", - напісаў у суд гамяльчанін. 
Акрамя таго, "чалавек-майка", як трапна яго ахрысцілі журналісты, праз суд патрабуе ад міліцыі вярнуць яму майку з надпісамі "Лукашэнка, сыходзь" і "Арыштуйце мяне. Я супраць Лукашэнкі!"
"26 красавіка я быў ​​затрыманы ў Савецкім раёне Мінска супрацоўнікамі міліцыі, якія прымусова, супраць маёй волі, знялі футболку з надпісамі палітычнага характару, якая была канфіскаваная ў мяне без складання якіх - небудзь працэсуальных дакументаў". 
Выконваючы дасудовы парадак урэгулявання сітуацыі, Юры Рубцоў звяртаўся са скаргай на імя начальніка сталічнай міліцыі. Там скаргу разглядаць не сталі, накіраваўшы яе ў ЦІП на Акрэсціна. Пра лёс канфіскаванай майкі тут наогул  маўчаць. 
"Вы былі забяспечаны харчаваннем, дастатковым для падтрымання здароўя і сіл па нормах, якiя вызначаюцца Урадам Беларусі", - суха адказаў гамяльчаніну начальнік сталічнага ЦІПа. 
Нагадаем, Юры Рубцоў быў затрыманы 26 красавіка падчас "Чарнобыльскага шляху". 28 красавіка яго прывезлі ў суд без майкі, распранутага да пояса, дзе асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Па паведамленнях Радыё "Свабода" на Акрэсьціна дзяжурны пацвярджаў галадоўку Рубцова падчас адбыцця ім адміністрацыйнага арышту.

 

Гомельская Вясна



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international