Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя

2014 2014-07-08T09:41:43+0300 2014-07-14T15:17:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”,  “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: прэвентыўныя затрыманні перад 3 ліпеня, пераслед арганізатара страйку прадпрымальнікаў у Баранавічах, ціск на студэнцкую моладзь у Брэсце, а таксама першыя пасля вызвалення сустрэчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага з лідэрамі Еўрасаюза.    

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – грамадская актывістка і рэжысёр-дакументаліст Вольга Мікалайчык, якая падтрымлівае сталыя стасункі з палітычнымі вязнямі, разважае пра тое, наколькі паўплывае на лёс палітвязняў вызваленне вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, і распавядае пра важныя падрабязнасці з ліставання з Васілём Парфянковым, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі ў Горках.

“Навіны палітвязняў”: новыя звесткі з-за кратаў, а таксама апошнія выказванні еўракамісара Штэфана Фюле адносна палітвязняў у Беларусі.      

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Pomidor/Off, у тым ліку з новага міні-альбому «Сьпёка».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international