У Парыжы Алесь Бяляцкі быў прыняты ў мэрыі і МЗС Францыі (фота, відэа)

2014 2014-07-07T17:33:38+0300 2014-07-07T17:37:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-partret-paryzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі ля мэрыі 11-й акругі Парыжа

Алесь Бяляцкі ля мэрыі 11-й акругі Парыжа

Скончыўся першы візіт віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага ў Парыж. Роўна тры гады прайшло з таго часу, як за месяц да свайго арышту ён прыязджаў у Парыж. Усе наступныя гады сябры Федэрацыі ва ўсіх краінах свету праводзілі акцыі і прыкладалі ўсе намаганні, каб дамагчыся яго вызвалення.

На доўгачаканую сустрэчу сабраліся супрацоўнікі офіса FIDH, сябры праўлення, маладыя актывісты, перакладчыкі арганізацыі, усе тыя, хто прымалі актыўны ўдзел у лёсе нядаўняга палітвязня.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5 ліпеня Алесь Бяляцкі атрымаў у мэрыі Парыжа дыплом ганаровага грамадзяніна горада. Званне ганаровага грамадзяніна мэр Парыжа Бертран Дэланоэ прысвоіў Алесю Бяляцкаму ў кастрычніку 2012 года і, перад сваім сыходам з пасады мэра горада, уручыў яго сыну беларускага праваабаронцы Адаму Бяляцкаму ў снежні 2013 года.

На цырымоніі ўручэння саветнік мэра Парыжа па міжнародных адносінах Патрык Клюгман адзначыў ролю Бяляцкага і як кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Беларусі і як віцэ-прэзідэнта FIDH. Ён нагадаў, што папярэдні мэр Парыжа Бертран Деланоэ напісаў ліст палітвязню ў калонію, а мэр 11-й акругі, па рашэнні Савета горада Парыжа, усталяваў партрэт Праваабаронцы перад мэрыяй 11-й акругі, у якой знаходзіцца парыжскі офіс FIDH.

Алесь Бяляцкі падзякаваў мэрыі Парыжа, адзначыўшы, што аказаная падтрымка не толькі сагравала яго, але і аказвала ўражанне на адміністрацыю яго калоніі, служачы яму збольшага ахоўнай граматай. Таксама нагадаў, што першым беларусам, якія атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа, быў жыхар Гомеля Васіль Сярогін, які змагаўся разам з французскімі лётчыкамі ў дывізіі "Нармандыя-Нёман" на савецка-германскім фронце ў 1943-1945 гадах.

 

"Таксама як нашыя бацькі разам змагаліся з фашызмам, мы разам будзем змагацца за захаванне правоў чалавека і пабудову дэмакратычнага грамадства", сказаў ён і папрасіў мэрыю горада Парыжа і надалей падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, якая працягвае актыўна бараніць правы чалавека.  

Пасля цырымоніі ў мэрыі Бяляцкі быў прыняты паслом па правах чалавека МЗС Францыі спадарыняй Патрыцыянай Спарачына-Цілей і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў. На гэтай сустрэчы праваабаронца адзначыў, што ў Беларусі працягваюць заставацца ў зняволенні сем палітычных вязняў і заклікаў французскі МЗС да далейшых намаганняў па іх хутчэйшым вызваленні.  

Падчас візіту ў Парыж Алесь Бяляцкі таксама пагутарыў з французскімі журналістамі, у прыватнасці з прадстаўнікамі штодзённых выданняў Le Monde, La Croix, Міжнароднага французскага радыё (RFI).

Фота: Гіём Бюк / © Guillaume Buck 

У Парыжы Алесь Бяляцкі быў прыняты ў мэрыі і МЗС Францыі (фота, відэа)
Алесь Бяляцкі ля мэрыі 11-й акругі Парыжа
Алесь Бяляцкі і Саша Кулаева ля парыжскага офіса FIDH
Сустрэча Алеся Бяляцкага з калегамі ў офісе FIDH ©RFI
Сустрэча Алеся Бяляцкага з калегамі ў офісе FIDH ©RFI
Патрык Клюгман уручае Алесю Бяляцкаму Дыплом Ганаровага Грамадзяніна Парыжа © Guillaume Buck
Алесь Бяляцкі падзякаваў за ўзнагароду © Guillaume Buck
Алесь Бяляцкі з дыпломам © Guillaume Buck
Саша Кулаева (FIDH) ©Guillaume Buck
Карым Лахіджы, Прэзідэнт FIDH © Guillaume Buck
Алесь Бяляцкі і Карым Лахіджы © Guillaume Buck
Алесь Бяляцкі ў атачэнні калегаў з FIDH © Guillaume Buck
Прадстаўнікі FIDH і пасол па правах чалавека МЗС Францыі  Патрыцыяна Спарачына-Цілей

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international