viasna on patreon

Корбана, Сяргеенку і Жылко пакаралі арыштамі (дапоўнена)

2014 2014-07-07T10:12:36+0300 2014-07-07T16:23:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alternatyva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых 2 ліпеня ў Менску актывістаў «Альтэрнатывы» Алега Корбана і Уладзіміра Сяргеенку па непадцверджанай афіцыйна інфармацыі невядомым чынам паспелі асудзіць.  Суд Партызанскага раёна вынес пастанову аб пакаранні іх арыштам на 10 сутак кожнага за дробнае хуліганства. Праваабаронца Наста Лойка паведаміла аб гэтым на сваёй старонцы ў facebook. Зараз высвятляюцца акалічнасці адміністратыўнай справы і суду.

Актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антона Жылко, затрыманага раніцай 3 ліпеня ў сваім доме, таксама прысудзілі да арышту.  

Алега Корбана супрацоўнікі міліцыі  забралі з кватэры раніцай 2 ліпеня і адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінска.

Сталі вядомыя падрабязнасці судоў над прэвентыўна затрыманымі актывістамі. Яны адбыліся 4 ліпеня ў судзе Партызанскага раёна Менска. Адміністратыўныя справы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) разглядала суддзя Вольга Паўлоўская.

Чакалася, што суды пройдуць сёння, 7 ліпеня.

Праваабаронцы звязваюць гэтыя затрыманні і суды са святкаваннем у Мінску 3 ліпеня афіцыйнага дня незалежнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства