У Віцебску пададзена заяўка на пікет да 60-годдзя А.Лукашэнкі

2014 2014-07-05T13:18:01+0300 2014-07-05T13:18:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-doktar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаў віцебскі "ўрач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён хоча 30 жніўня або ў бліжэйшы пасля гэтай даты выходны дзень выйсці з плакатам "Спасибо Батьке за нашу счастливую жизнь!".

Апрача гэтага, на плакаце ён гатовы размясціць фотаздымак свайго разлікловага квітка з сумай заробку, а таксама фотаздымкі палат у віцебскіх шпіталях.

Пікет плануецца як аднаасобная акцыя, і правесці яго Ігар Пастноў гатовы ў віцебскім Парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі – афіцыйна вызначаным месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. Калі ж дазволу яму не дадуць, то спадар Пастноў усё адно правядзе акцыю – у іншым, меньш людным месцы, але потым абавязкова выкладзе ў інтэрнэт фотаздымкі і відэазапіс, паведамляе сайт freeregion.info.

Сёлета ўзімку Ігар Пастноў ужо праводзіў акцыю падобнам чынам. Тая ж адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Віцебска забараніла яму праводзіць пікет супраць міліцэйскага гвалту. Аднак "урач-праўдаруб" правёў яго ўсё адно, а ў інтэрнэце з'явіўся відэазапіс ягонай прамовы: трымаючы ў руках жалобны вянок з чорнымі стужкамі, Ігар Пастноў гаварыў пра незаконныя дзеянні міліцыянтаў, якая часам сканчваецца чалавечымі трагедыямі. На думку ўрача-псіхіятра Ігара Пастнова, перад прыёмам на працу ў міліцыю ўсіх прэтэндэнтаў трэба пільна правяраць адмыслоўцам, каб у гэтую структуру не трапілі асобы, схільныя да гвалту і садызму.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international