Кіраўнік ААН заклікаў усе дзяржавы адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання

2014 2014-07-03T12:41:54+0300 2014-07-03T12:41:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2014/07/02 – Смяротнаму пакаранню не павінна быць месца ў XXI стагоддзі. Пра гэта заявіў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, адзначыўшы, што 60 дзяржаў свету ўжо адмовіліся ад такой бесчалавечнай меры пакарання.
«Дваццаць пяць гадоў таму толькі чвэрць дзяржаў-членаў ААН забаранілі смяротнае пакаранне. Сёння больш за чатыры з пяці дзяржаў, прыкладна 160 дзяржаў-членаў, альбо ўвялі забарону на смяротнае пакаранне, альбо не звяртаюцца да яе на практыцы », - заявіў Генеральны сакратар Пан Гі Мун, выступаючы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на спецыяльным мерапрыемстве, прысвечаным перадавой практыцы і выклікам у рэалізацыі мараторыя на смяротнае пакаранне.
Пан Гі Мун нагадаў аб прынятай у 2007 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыі, якая ўтрымлівае заклік да дзяржаў увесці глабальны мараторый на смяротнае пакаранне.
У сваім выступе кіраўнік ААН выказаў занепакоенасць з нагоды таго, што шэраг дзяржаў па-ранейшаму пазбаўляюць жыцця людзей, парушаючы асноўныя прынцыпы міжнароднага права.
«Я асабліва занепакоены ўжываннем смяротнага пакарання за злачынствы, якія, паводле міжнароднага права ў сферы правоў чалавека, не могуць быць кваліфікаваны як асабліва цяжкія...», - сказаў Генеральны сакратар. Ён звярнуў увагу на выпадкі ўжывання смяротнага пакарання за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі і за палавыя сувязі па ўзаемнай згодзе.
Пан Гі Мун сказаў, што на сённяшні дзень заканадаўства 14 краін свету дазваляе ўжыванне пакарання ў выглядзе смяротнай кары ў дачыненні да дзяцей. Ён таксама з занепакоенасцю адзначыў новы феномен, звязаны з вынясеннем смяротных прысудаў у дачыненні да вялікіх груп асобаў, асуджаных у ходзе масавых судовых працэсаў.
Нагадаўшы аб надыходзячай чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, Пан Гі Мун заклікаў усе дзяржавы ратыфікаваць Другі Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену смяротнага пакарання; падтрымаць рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН аб увядзенні мараторыя на ўжыванне смяротнага пакарання; а таксама прыняць канкрэтныя крокі па адмове ад смяротнага пакарання на нацыянальным узроўні.

Крыніца: цэнтр навін ААН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international