Гісторыкам Гарадзенскага універсітэта забаранілі ўдзел у круглым стале

2007 2007-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай працы і сацыяльных пытаньнях Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Таццяна Бадзюкова папярэдзіла выкладчыкаў гісторыі аб немэтазгоднасьці ўдзелу у круглым стале "Каму выгодна руйнаваць Горадню?"

Пра гэта паведаміў сябар Рады руху "За Свабоду" Павал Мажэйка. Паводле ягоных зьвестак, зараз намесьнік дэкана факультэта гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы даводзіць гэта распрараджэньне Таццяны Бадзюковай да выкладчыкаў і студэнтаў.

Нагадаем, што сёньня а 18-й у Горадні адбудзецца круглы стол на тэму "Каму выгодна руйнаваць Горадню?" Удзел у ім пацьвердзілі каля 30 гісторыкаў, архітэктараў, юрыстаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі горада і Беларусі, журналістаў.

Круглы стол абвешчаны адкрытым для ўсіх жыхароў Горадні і Беларусі, каму неабыякавы лёс гістарычнай спадчыны нашай краіны. Да ўдзелу ў паседжаньні таксама запрошаныя дэкан факультэта гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэта імя Янкі Купалы Эдмунд Ярмусік і галоўны архітэктар горада Уладзімір Анісімаў.

Круглы стол мае стаць спробай дыялогу незалежнай грамадскасьці і афіцыйных структур, паведамляе гарадзенская "Дзіда".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international