viasna on patreon

Макей: пераменаў у стаўленні Захаду да Беларусі пасля вызвалення Бяляцкага чакаць не варта

2014 2014-07-01T14:26:43+0300 2014-07-01T14:26:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makej.jpg
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Асаблівых пераменаў у стаўленні Захаду да Беларусі пасля вызвалення з-за кратаў па амністыі вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага чакаць не варта.

Такі сэнс выказванняў міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1». Інтэрв'ю было паказана ўвечары 29 чэрвеня. Пры гэтым прозвішча праваабаронцы ні інтэрв'юер, ні інтэрв'юяваны не называлі.  

«Мы рэальна глядзім на сітуацыю, і мы ведаем, што нават калі б мы вызвалілі тых, каго яны называюць «палітычнымі вязнямі», то да Беларусі заўтра будуць прад'яўленыя новыя прэтэнзіі. Напрыклад, чаму ў Беларусі не рэгіструюцца аднаполыя шлюбы. Нам выказалі б прэтэнзіі, што ў нас дзеці называюць бацькоў «мама» і «тата», а не як неабходна там: «бацька № 1» і «бацька № 2», - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Наогул, паводле яго слоў, «тэма палітвязняў ужо набіла аскому». «У нас чалавек, які не плаціць падаткі ў казну дзяржавы і якога, натуральна, накіравалі у месцы не надта далёкія за канкрэтнае крымінальная падатковае злачынства, ён лічыцца палітвязням. У Злучаных Штатах Амерыкі, любой еўрапейскай краіне ён атрымаў бы яшчэ можа быць і вялікія тэрміны. Ідзе сутыкненне розных тэорый, розных стратэгій, якія тычацца далейшага развіцця светапарадку, наогул далейшага існавання чалавецтва», - заявіў Уладзімір Макей.

«Тое, што Беларусь выбіваецца з агульнай карціны, тое што Беларусь праводзіць сваю, ды, можа не ідэальную, але сваю палітыку, зыходзячы з інтарэсаў нашага народа, нашай дзяржавы, то што Беларусь не паддаецца нейкаму, скажам так, да дыханьня ветру з Усходу або Захаду, Поўначы або Поўдня, вядома ж вельмі многім не падабаецца», - падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Паводле яго слоў, Беларусь выступала за раўнапраўныя адносіны з усімі дзяржавамі, за дыялог з Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі і ў далейшым мае намер прытрымлівацца такой лініі. «І мы лічым, што не нейкая супердзяржава павінна паказваць як развівацца народам у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі або ў Еўропе, а народ сам павінен вырашаць свой лёс. Мы выступаем за разнастайнасць шляхоў прагрэсіўнага развіцця, а не за аднапалярнае развіццё свету», - заявіў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства