«НАРЭШЦЕ СВАБОДНЫ!» Фотафакт з Парыжа

2014 2014-06-30T12:57:46+0300 2014-06-30T16:00:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-paryzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На партрэце Алеся Бяляцкага ў Парыжы дадаўся надпіс "Нарэшце свабодны!"

На партрэце Алеся Бяляцкага ў Парыжы дадаўся надпіс "Нарэшце свабодны!"

Па ўказанні мэра Парыжа Анны Ідальга, на партрэце Алеся Бяляцкага, усталяваным перад будынкам мэрыі 11-й акругі, дададзены надпіс «НАРЭШЦЕ СВАБОДНЫ!». Французская сталіца вітае вызваленне беларускага праваабаронцы - свайго ганаровага грамадзяніна, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).  

Днямі распачынаецца візіт Алеся Бяляцкага ў Парыж, дзе знаходзіцца галоўны офіс FIDH.

Нагадаем, з 2004 года Праваабарончы цэнтр “Вясна” ўваходзіць у Міжнародную федэрацыю за правы чалавека. У 2007 годзе Алесь Бяляцкі стаў першым віцэ-прэзідэнтам FIDH з Усходняй Еўропы і двойчы пераабіраўся на гэтай пасадзе - у 2010-м, а таксама ў 2013-м. У траўні 2012 года падчас акцыі “Парыж за Алеся Бяляцкага!” партрэт палітвязня быў усталяваны перад будынкам мэрыі 11-й акругі (у гэтай акрузе знаходзіцца офіс FIDH), а ў кастрычніку таго ж года мэрыя Парыжа надала Алесю Бяляцкаму статус Ганаровага грамадзяніна горада. 10 снежня мінулага года, у Дзень правоў чалавека, гэтая ўзнагарода мэрыяй Парыжа была перададзена сыну Алеся Бяляцкага, паколькі праваабаронца ўсё яшчэ знаходзіўся ў зняволенні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international